Skip to main content
  • Reset your password

User account menu

  • Log in
  • RU
Государственное учреждение образования "Детский сад № 11 г.Слонима"

Main navigation

  • Home
    • Лицензирование деятельности
    • История, традиции учреждения
    • Цели и задачи учреждения, Устав
    • Режим работы. Организационная структура учреждения образования
    • Руководство
    • Контактная информация
    • Сведения о функционирующих группах
    • События. Достижения. Итоги
    • Материальное оснащение
    • Попечительский совет
    • Противодействие коррупции
    • Политика в отношении обработки данных
    • Первичная профсоюзная организация
    • Вакансии
  • Новости
    • Нормативные правовые акты
    • Вышестоящие организации
    • Личный прием
    • Обращения
    • Электронное обращение
    • Служба «Одно окно»
    • Административные процедуры
    • «Горячая линия»
    • «Прямая телефонная линия»
    • Зеленые школы
    • Информатика без розетки
    • Растим маленького патриота
    • Педагогическое просвещение
    • Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь
    • Азбука безопасности
    • Здоровый образ жизни
    • Организация питания
    • Группа с белорусским языком обучения
    • Маршруты выходного дня
    • Группы кратковременного пребывания
    • Образовательные услуги
    • Страница учителя-дефектолога
    • Порядок приема в учреждения дошкольного образования
    • Правила педагогических работников
    • Структура методической работы
    • Консультации и иные материалы работы с педагогическими кадрами
    • Аттестация
    • Карта сайта
    • Гостевая книга
    • Отзывы и комментарии

Группа с белорусским языком обучения

Breadcrumb

  • Home
  • Группа с белорусским языком обучения
РЕКОМЕНДАЦИИ  "Зачем ребенку изучать белорусский язык ?"  

Во-первых, изучение белорусского языка играет большую роль в приобщении детей к культурному наследию, духовным ценностям народа, населяющих Республику Беларусь, развитию речевой культуры и бережному, сознательному отношению к белорусскому языку. Знание родного языка помогает осознать ребенку свои корни, прививает ему прекрасные качества – уважение, терпимость по отношению к другим языкам, культурам.

Во-вторых, двуязычие положительно сказывается на развитии памяти, сообразительности, быстроты реакции, умении понимать, анализировать. Дети, овладевшие в дошкольном возрасте двумя языками, как правило, хорошо учатся, лучше других усваивают абстрактные науки, литературу и иностранные языки.

 

Когда стоит начинать изучение белорусского языка?

Постепенное развитие элементарных свойств белорусской речи можно начинать с раннего возраста, когда в основном действует механизм подражания. Эту работу необходимо проводить и в дальнейшем, расширяя ее на протяжении всего дошкольного детства, так как дети в этом возрасте уже способны воспринимать достаточно большой объём новых знаний.

Многие родители хотят помочь своим детям в изучении белорусского языка, но не всегда знают как. Данные рекомендации – это способы помочь вашему ребенку постепенно изучать, ориентироваться в белорусском языке, отработать те или иные речевые умения.

 

Восемь шагов навстречу белорусскому языку или как родители могут помочь своему ребенку в изучении языка

Смотрим по-белорусски

       Можно начать с самого простого, с «Калыханкі», утренних программ для малышей на «Беларусь-3». А так же переводных мультиков на белорусском, например: «Шрек»,«Свинка Пеппа». Не стоит забывать и о сцене. Например, о таких постановках в Белорусском государственном театре юного зрителя: «Доктар Айбаліт», «Воўк і сямера казлят» «Тэдзі», «Мая маленькая чарадзейка», «Пінокіё», «Дзюймовачка», «Вяселы Роджар», «Кошчын Дом».

Поем по-белорусски

       Можно наряду с русскоязычными разучивать и белорусские песенки. Например, уже привычные нам «Jingle Bells» можно спеть и по-белорусски «Звон звініць», как и классическую «Маленькой елочке холодно зимой» в пер. В.Жуковича «Ў лесе яліначцы холадна зімой»; песни из любимых мультиков, например, песня из м/ф «Летучий голландец» – «Не шанцуе нам, прынцэсам, не шанцуе!».

Рисуем по-белорусски

     Можно использовать четверостишия и игры при рисовании. Например, «Кропка, кропка, побач – коска. Атрымаўся тварык просты. Ручкі, ножкі, агурочак - чалавек па свеце крочыць». Так же рисункам ребенка можно давать белорусские названия: «Ялінка», «Кветка», «Сонейка», «Вясёлка», «Мама, тата, я» и обсуждать нарисованное на белорусском языке.

Играем по-белорусски

    Пусть это будет семейная игра или язык мамы и дочки, или перевод слов в уже знакомых всем играх. Например, «Раз, два, тры, чатыры, пяць. Я іду цябе шукаць». Просыпаться по-русски «С добрым утром!», а засыпать по-белорусски «Дабранач!». Научиться чисто по-белорусски чистить зубы: «У мяне зубная шчотка, ею зубы чышчу чотка! Хто не чысціць зубы шчоткай, вырасце бяззубай цеткай!». Подобное можно найти в книге А. Хадановича “Нататкі таткі” 

Приглядываемся по-белорусски

      Названия улиц, вывески магазинов, реклама на билбордах, торговые марки и даже надписи на майках мимо проходящих – белорусское слово можно встретить даже на заправке, где угодно – главное, приглядеться.

Читаем по-белорусски

      По-белорусски можно познакомиться с Винни-Пухом и Пеппи – «Віня-пых і ўсе-ўсе-ўсе», «Піпі Доўгаяпанчоха», а так же мумми-троллями и хобитами, овечкой Аделей, Брык и Шусей. Читать истории, например, про йетти и корову Маму Му; «Снежны чалавек» Эвы Сусы в переводе А. Башаримовойи, цикл историй Юи Висландер в переводе Н.Кондрусевич.

Запоминаем по-белорусски

     Детский ум гибок и восприимчив. Запоминать можно и по-русски, и по-английски, и по-белорусски сразу в одном стишке. Например, как это сделала Е.Терешкова в книге «Англійская мова. Слова за словам. Вершы». 

Говорим по-белорусски

      С ребенком можно обсуждать, к примеру, как прошел день в детском саду, насколько была интересной новая книга или мультфильм, куда ходили на выходных. Так же можно заучивать с ребенком отдельные белорусские слова. Например, с помощью карточек, на которых с одной стороны пишется белорусское слово, а на другой стороне клеится рисунок. Хранить карточки лучше в конвертах, которые можно достать в транспорте, в очереди и играть с ребёнком всегда, когда образуется свободное время.

        Ещё один способ учить слова – это подписывать вещи в комнате ребёнка белорусскими словами, т.е. наклеивать стикеры. Находясь с ребенком в комнате, каждый раз можно обращать его внимание на стикеры и зачитывать ему слова или слушать самого ребенка, если он умеет читать.

Скарбы беларускай мовы

Паважаныя бацькі! Дапамажыце далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

    Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесьці ж трэба пачынаць!

   Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, добрага здароў′я. Прывітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай (-ае) раніцы,  дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі). Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

  Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

  Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

  Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

  Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

  Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

    Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

     Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

         Давайце разам подумаем, як зацікавіць дзіця, каб яму захацелася гаварыць на роднай мове!   

        Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

Кнігі на беларускай мове

 У многіх сем’ях існуе традыцыя — увечары перад сном бацькі чытаюць дзецям казкі. Часцей чытайце разам з дзецьмі кнігі на беларускай мове. Завітайце ў кнігарню ці бібліятэку, пазнаёмцеся з навінкамі на кніжных паліцах. Вы ведаеце кнігі «Прыгоды Нуліка» і «Я тут жыву» Уладзіміра Ліпскага, «Вандроўка з божымі кароўкамі» і «Першая прыгажуня» Алены Маслы, «Цуда-вуда» Уладзіміра Мазго, кнігі Ніны Галіноўскай, Казіміра Камейшы, Міколы Маляўкі, Анатоля Зэкава і іншыя цудоўныя творы, якія напісаны спецыяльна для маленькіх чытачоў? Цікаўцеся дзіцячай літаратурай на роднай мове!

  Паспрабуйце заахвоціць дзяцей да чытання вершаў, казак, апавяданняў, змешчаных на старонках дзіцячых часопісаў. Разам абмяркоўвайце выказаныя ў іх думкі, дапамажыце лепш зразумець прачытанае.

Прыказкі і прымаўкі

  Хоць, можа, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць выказаць свае адносіны да сітуацыі. Прыказкі надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць. «Хата без кутоў не будуецца, без прымаўкі ні бяседа, ні гутарка не вядзецца» — у прыказках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Трапныя выслоўі назапашваюцца ў нашай памяці на працягу ўсяго жыцця. Мы чуем і запамінаем іх з размоў, слухаючы казкі, песні, паданні. Усім знаёмая сітуацыя: дзіця мые посуд, раптам талерка выслізвае з рук і разбіваецца. Каб супакоіць дзіця, дарослыя прыгадваюць старое павер’е: «Посуд б’ецца на шчасце!»

  Без асаблівых намаганняў памяці мы звяртаемся да прыказак і прымавак, каб вывесці правіла, даць ацэнку падзеям, характарыстыку паводзінам людзей. Як растлумачыць дзецям, што такое любоў і павага да бацькоў, як трэба ставицца да людзей, дзе знайсці даступныя ўзросту прыклады? Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.

Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.

Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.

Не рабі другому, што не люба самому.

У людзей пытай, ды свой розум май.

  Прыказкі і прымаўкі не старэюць на працягу стагоддзяў, яны выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме. Крынічным звонам бессмяротнасці роднае мовы назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі.

Святы

  Хто не ведае прыгожую легенду пра папараць-кветку, якая расцвітае ў ноч на Івана Купалу? Пра тое, што чалавек, якому пашчасціць здабыць чароўную кветку, зразумее мову птушак і звяроў, стане багатым і шчаслівым? Ноч гэтая незвычайная, казачная: дрэвы, хмызы і кветкі размаўляюць паміж сабою і нават пераходзяць з месца на месца. Менавіта ў купальскую ноч, згодна з павер’ем, трэба збіраць лекавыя расліны, якія маюць у гэты час асаблівую сілу.

 На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Пачніце знаёміць малых з народным календаром — расказвайце пра святы, якія захаваліся да нашых дзён. Напрыклад, увесну беларусы святкуюць Вербніцу, або Вербную нядзелю. У гэты вясновы дзень, за тыдзень да Вялікадня, людзі ламаюць галінкі вярбы — дрэва, поўнага магутнай жыццёвай сілы. Вербнай галінкай дакранаюцца да родных і знаёмых (найперш да дзяцей) і прыгаворваюць:

Не я б’ю — вярба б’е.

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здаровы, як вада,

І багаты, як зямля.

Расці, як вярба,

Як лёд, на ўвесь год!

  У бібліятэцы можна знайсці цікавыя кніжкі пра беларускія народныя святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.

Урокі роднай мовы

  Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.

«Вам доўга крочыць праз гады. Не забывайцеся ж, якія Вы пакідаеце сляды», — успамінаюцца радкі з верша Пятруся Броўкі.

         Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

Падборка дыдактычных гульняў для дашкольнікаў па матэрыялах беларускіх народных 

«Дапамажы гаспадыні»

Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў, увагі, зрокавага і тактыльнага ўспрымання.

Змест: Выхавальнік раздае дзецям скрыначкі з бобам і гарохам і тлумачыць, што боб і гарох рассыпаліся і змяшаліся. Трэба разабраць боб і гарох асобна. Дзеці разбіраюць боб і гарох у розныя скрыначкі.

«Завяжы вузельчык»

Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў. Змест: Выхавальнік прапануе дзецям завязаць вузельчыкі на вяровачцы.

«Марозныя ўзоры»

Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў, уяўлення, уважлівасці, самастойнасці, творчых здольнасцей.

Змест: Дзецям прапаноўваюць намаляваць да хаткі быка і яго сяброў акно з марознымі ўзорамі.

«Абвядзі шаблоны і заштрыхуй»

Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў, падрыхтоўка кісці рукі да пісьма, развіццё мовы, навыка размяшчаць малюнкі на аркушы паперы, выхаванне засцяроджанасці.

Змест: Дзецям даюць аркушы паперы і шаблоны жывёл – персанажаў казкі. Дзеці павінны правільна размясціць шаблоны на аркушы паперы, абвесці іх і заштрыхаваць па заданню выхавальніка. Затым дзеці расказваюць урывак з казкі пра тую жывёлу, выяву якой заштрыхавалі.

«Параўнай»

Мэта: выхаванне ўвагі, развіццё ўмення параўноўваць прадметы па даўжыні, шырыні, развіццё мовы, успрымання.

Змест: Выхавальнік прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх «ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні. Па заданню выхавальніка дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую доўгую, сярэднюю. Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць: «Гэта дарожка самая кароткая, гэтая – даўжэйшая, а гэтая – самая доўгая». Гэтак жа дзеці параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць і называюць доўгія, кароткія, шырокія і вузкія прадметы, якія загадзя прынесены выхавальнікам у групавы пакой.

«Высокі – нізкі»

Мэта: выхаванне ўвагі, паляпшэнне ўспрымання, фарміраванне навыка параўноўваць прадметы па вышыні, развіццё мовы, маторыкі дробных мышцаў рукі.

Змест: Дзецям прапануюць пабудаваць з лічыльных палачак ці палосак паперы хаткі: для зайчыка – нізкую, для лісіцы – высокую. Затым дзеці расказваюць, якія хаткі пабудавалі для зайчыка і лісіцы, параўноўваюць іх. Па заданню выхавальніка дзеці называюць вядомыя ім нізкія і высокія прадметы.

«Можна есці ці не?»

Мэта: Замацаванне ўяўленняў аб прадуктах харчавання, развіццё слыхавой увагі, кемлівасці, лагічнага мыслення, выпрацоўка хуткай рэакцыі на слова. Змест: Пры рабоце з казкай «Каток – залаты лабок» прапанаваць дзецям гульню на адрозненне прадуктаў харчавання ад іншых прадметаў. Для гэтага выкарыстоўваюць як прадукты харчавання, так і карткі з іх відарысамі. Дзеці павінны разгледзець усе прадукты або іх выявы, назваць іх. Затым выхавальнік паказвае і называе прадмет, дзеці на прадукт харчавання пляскаюць у далоні, на другія прадметы – топаюць нагамі.

«Хто знойдзе, няхай возьме»

Мэта: замацаванне ўяўленняў пра матэрыял, з якога зроблены прадмет, актывізацыя слоўніка, развіццё звязнай мовы, выхаванне ўважлівасці, кемлівасці. Змест: Пры рабоце з казкай «Піліпка-сынок» дзецям прапануюць адшукаць у пакоі для гульні прадметы, зробленыя з дрэва, пластмасы, гумы і іншага матэрыялу. Дзеці шукаюць прадмет, называюць яго, прыдумваюць і расказваюць пра яго невялічкае апавяданне, паведамляюць, з якога матэрыялу ён зроблены.

«Што ёсць у коціка?»

Мэта: развіццё зрокавага ўспрымання, звязнай мовы, замацаванне ўяўленняў аб частках цела жывёл, выхаванне настойлівасці ў вырашэнні задачы, засцяроджанасці.

Змест: Дзецям прапаноўваецца цацка-коцік ці картка з відарысам коціка. Дзеці разглядваюць цацку-коціка, а затым называюць, якія часкі цела ў коціка ёсць. Такую ж гульню можна праводзіць, выкарыстоўваючы вобразы іншых жывёл – персанажаў казак.

«Раскладзі па велічыні»

Мэта: актывізацыя слоўніка і развіццё звязнай мовы, выпрацоўка ўмення параўноўваць прадметы па велічыні на вока або шляхам накладвання, выхаванне ўвагі, паляпшэнне ўспрымання велічыні прадмета.

Змест: Дзеці разглядаюць плоскасныя фігуркі герояў казкі «Муха-пяюха», параўноўваюць іх і раскладваюць па велічыні ўрад: хто за каго большы. Напрыклад: воўк, заяц, вавёрка, жабка, мышка, муха. Затым дзеці расказваюць, чаму яны так размясцілі герояў казкі. Гэту гульню можна праводзіць на матэрыяле іншых казак.

«Складзі карцінку»

Мэта: развіццё прасторавай арыенціроўкі, мовы, умння бачыць цэласнасць вобраза, выхаванне ўвагі.

Змест: Пры рабоце над казкай «Сынок з кулачок» прапанаваць дзецям скласці з чатырох частак разразныя карцінкі поля, луга, лесу. Дзеці складаюць карцінкі, паведамляюць, што ў іх атрымалася, расказваюць пра раслінны і жывёльны свет таго асяроддзя, якое атрымалася на карцінцы. «Хто першы назаве?» Мэта: актывізацыя слоўніка, развіццё зрокавай і слыхавой увагі, звязнай мовы. Змест: На фланелеграфе ў радок размяшчаюцца відарысы герояў казак. Выхавальнік дамаўляецца з дзецьмі, адкуль яны будуць пачынаць лічыць відарысы (злева направа). Затым некалькі разоў пляскае ў далоні. Дзеці лічаць колькасць хлапкоў, знаходзяць відарыс, які стаіць на ўказаным месцы, і называюць яго, расказваюць аб ім невялічкі ўрывак з казкі. Выйграе тое дзіця, якое першым назвала відарыс.

«Каго не стала?»

Мэта: выхаванне ўвагі, кемлівасці, развіццё памяці, актывізацыя слоўніка. Змест: На фланелеграфе выхавальнік размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць. Па сігналу выхавальніка дзеці заплюшчваюць вочы, а выхавальнік убірае з фланелеграфа якую-небудзь карцінку. Дзеці расплюшчваюць вочы і адгадваюць, каго не стала з казачных герояў. Гульню можна паўтарыць некалькі разоў, хаваючы кожны раз іншых герояў казкі.

«Што змянілася?»

Мэта: выхаванне ўвагі, кемлівасці, развіццё памяці, мовы, актывізацыя слоўніка. Змест: На фланелеграфе выхавальнік размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць парадак із размяшчэння. Па сігналу выхавальніка: «Ноч» – дзеці заплюшчваюць вочы, «спяць». За гэты час выхавальнік мяняе парадак размяшчэння відарысаў. Па сігналу: «Дзень» – дзеці расплюшчваюць вочы, уважліва глядзяць на фланелеграф і тлумачаць, якія там адбыліся змены. 

Свидетельство регистрации в государственном регистре информационных ресурсов № 4141814929 от 21.03.2018, актуализировано 19.02.2026

© 2026 РУП Белтелеком