Першы снег – гэта не проста пагодная з’ява, гэта маленькі цуд, які зменьвае свет і абуджае ў дзецях непадробнае захапленне. Першыя шматкі снегу сталі сапраўдным святам, незабыўным вопытам, поўным захаплення і прыемных эмоцый для выхаванцаў групы “Зорачка”.
На снезе з’явіліся першыя малюнкі – сонца, снежная кветка, мудрагелістыя ўзоры. Дзеці спрабавалі зляпіць першы снежны камяк, асцярожна ступалі, пакідаючы першыя сляды на белым палатне.
А на падаконніку засталіся раставаць некалькі прыхаваных “пра запас” сняжкоў.