Новы год – асаблівы час, калі паўсюль пануюць цуд і чараўніцтва. А галоўным сімвалам застаецца – ёлка. Самая лепшая ёлка – тая, якую мы ствараем сваімі рукамі. Выхаванцы малодшай групы № 4 прынялі актыўны ўдзел у выставе “Арт-ёлка”. Дзеці разам з бацькамі рыхтавалі сваю асабістую ёлку, што стала сапраўдным творчым працэсам. Кожная ялінка ўнікальная, адлюстроўвае індывідуальнасць кожнага дзіцяці і яго сям’і. Розныя па памеры, колеру і ўпрыгожванню ялінкі, зрабілі выставу разнастайнай і цікавай. І вось – нашы прыгажуні, гатовыя дарыць святочны настрой усе наступныя дні!