Зімовая прагулка... што можа быць выдатней! Займальныя гульні і забавы зімой на свежым паветры дастаўляюць дзецям велізарную радасць, і прыносяць вялікую карысць іх здароўю. Выхаванцы групы “Зорачка” № 4 ГУО “Дзіцячы сад № 11 г.Слоніма” з азартам прымаюцца за любімы занятак – гульні са снегам.
Узброіўшыся лапатай – узяліся за справу: ўборку снегу! Хлопцы сур’ёзна ўспрымаюць сябе ў ролі галоўных “снегапрыбіральнікаў”. Прыдумалі “хуткасны метад”, не насіць снег, а штурхаць яго лапатай па зямлі, пакідаючы за сабой акуратны след.
Не забыліся і пра птушак сябрах! Разам з выхавальнікам павесілі кармушкі і насыпаем туды семечкі і хлебныя крошкі. Цяпер кожны дзень глядзім, прыляцелі госці на абед або не.
Румяныя шчочкі, бліскучыя вочы і выдатны настрой — такі вынік прагулак зімой падабаецца ўсім: і дзецям, і дарослым.
Выхаванцам не хочацца сыходзіць з прагулкі, бо гэта так захапляе, а час пралятае незаўважна!