Снегавік з’яўляецца адным з самых папулярных зімовых казачных герояў. Ён сустракае нас у пачатку зімы, дапамагае правесці навагоднія святы і зімовыя вакацыі, і развітваецца з зімой Снегавік разам з намі.
У творчай майстэрні малодшай групы №4 кіпела праца: кардон, папера, клей і трохі добрага настрою дазволілі зрабіць самых разнастайных і сімпатычных Снегавічкоў.
Снегавікі атрымаліся такія прыгожыя, што выхаванцы вырашылі зляпіць вясёлага Снегавіка. на прагулцы. Нарэшце выпала столькі снегу! У працэсе лепкі снегавіка дзеці былі вельмі дружнымі, ляпілі разам, дамаўляліся і дапамагалі адзін аднаму. Гэта вельмі добры вопыт каманднай працы.
А яшчэ выхаванцы даведаліся што снег – гэта дар неба, а снегавік анёл, які можа перадаць просьбы людзей. Дзеці зляпілі маленькага Снегавіка і ціхенька шапталі яму свае жаданні. Ўсе весяліліся ад душы! Дзень прайшоў у атмасферы радасці і весялосці.