Сёння ў нашым дзіцячым садку #ДзеньБеларускіхВандровак "Беларусь турыстычная". У рамках праэкту "Кожная пятніца - роднае сваё" выхаванцы паспрабавалі сябе ў ролі вандроўнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі свае падарожжа па памятным месцам нашага горада Слоніма, Гродзенскай вобласці. У некаторых выбар упаў на галоўныя славутасці нашай Рэспублікі. Дзе б мы не падарожнічалі, усё гэта нам дапамагае лепш пазнаць краіну, у якой мы жывем.