З 16 па 21 лютага 2026 года ва ўстанове прайшоў абласны Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. На працягу ўсяго тыдня былі праведзены мерапрыемствы, якія выхоўваюць любоў і павагу да роднай мовы. Выхаванцы імправізавалі казкі" Курачка Ряба"," Рукавічка", афармлялі з бацькамі выставу малюнкаў "Сімвал Беларусі", праводзіліся гутаркі на беларускай мове "Мая Радзіма - Беларусь","Што ты ведаеш пра Беларусь". Прайшлі тэматычныя гульні-заняткі "Шмат казак ёсць на свеце"," Падарожжа ў свет беларускай казкі", квэст-гульня "У пошуках скарбаў роднай мовы", віктарына "Мой край Беларусь". На працягу тыдня ва ўсіх узроставых групах адбыліся мерапрыемствы з бацькамі "Вітаемся і развітваемся па-беларуску","Маё любімае слова па-беларуску".
Давайце берагчы родную беларускую мову!!!
#Размаўляйце_па_беларускі