Сёння ў ДУА "Дзіцячы сад № 11 г.Слоніма" адзначаецца дзень #ДухБеларускіхТрадыцый "Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка" ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае сваё". Выхаванцы сумесна з бацькамі напяклі бліноў і частавалі сваіх сяброў. Бліны атрымаліся рознымі: з тварагом, смятанай і варэннем. Дзеці з ахвотай дзяліліся сваімі рэцэптамі самых смачных бліноў і паведамілі расказы, як пяклі іх разам з матулямі. Так выхаванцы з ранняга ўзросту прывыкаюць да традыцый сваёй сям'і і краіны.