Напапярэдні выдатнага вясновага свята, маленькія выхаванцы групы №4 ператварыліся ў сапраўдных чараўнікоў! Дзеці вырашылі парадаваць сваіх любімых мам і прыгатаваць для іх падарункі, зробленыя сваімі рукамі, — прыгожыя кветкі. Для нашага сюрпрызу нам спатрэбіліся: каляровая папера, клей, фарба, і, вядома, працавітыя дзіцячыя ручкі.
У кожнага выхаванца атрымалася свая непаўторная кветка, напоўненая цеплынёй і любоўю, яркая і арыгінальная, як і кожная матуля! Цяпер нашы прыгожыя кветкі чакаюць свайго часу, каб быць падоранымі самым лепшым мамам на свеце.
Мы ўпэўненыя, што такі падарунак, зроблены з любоўю, сагрэе сэрца кожнай мамы!