У рамках праэкта Кожная пятніца - роднае сваё праходзіць #ДзеньСпажыўца "Салодкія брэнды нашай радзімы". Выхаванцы з бацькамі шукалі ў магазінах нашага горада салодкія беларускія тавары. Педагогі арганізавалі для дзяцей віртуальную экскурсію на прадпрыемства" Камунарка", падчас якой даведаліся пра гісторыю фабрыкі, параўналі з яе сучасным знешнім выглядам і вывучылі выпускаемы асартымент. А самым цікавым атрымаўся прагляд вытворчасці шакаладных цукерак.