Дзіцячы сад сёння акунуўся ў тэатральную дзейнасць у рамках праэкта Кожная пятніца - роднае сваё #ТэатральнаяСтудыяБеларусі "Беларусь - краіна мастацтва і літаратуры. Дзеці, успомніўшы свае любімыя беларускія казкі, вырашылі разыграць спектаклі. Хтосьці выступіў у ролі рэжысёра, хтосьці ўзяў на сябе ролі акцёраў, ну і, вядома, не абышлося без удзячных гледачоў. Усе атрымалі добры настрой на ўвесь дзень.