Спрабаваць і даследаваць ўласціва маленькім дзецям. Вада – штодзённы аб’ект прыроды, з якім чалавек сутыкаецца, не заўважаючы, як ён важны ў нашым жыцці. Гульні з вадой, досведы – адзін з самых даступных спосабаў пазнання ўласцівасці вады, уяўленняў аб неабходнасці беражлівых адносін да вады, як важнаму прыроднаму рэсурсу.
Эксперыментаванне з вадой выхаванцамі другой малодшай групы “Зорачка” дазволіла пашырыць кругагляд дзяцей пра ўласцівасці вады, развіць іх пазнавальную актыўнасць. Праведзеныя досведы вельмі спадабаліся нашым выхаванцам. Ператварыўшыся ў маленькіх чараўнікоў з задавальненнем пускалі бурбалкі, афарбоўвалі ваду ў розны колер і рабілі шмат цікавых даследаванняў.
Выхаванцы з вялікай цікавасцю даведаліся аб неацэнным значэнні вады ў жыцці людзей і жывёл, усвядоміўшы, што вада – гэта крыніца жыцця і здароўя.