Сёння па асабліваму вясёлы дзень у рамках праекта Кожная пятніца - роднае сваё #Жартуем_па-беларуску "Дзень трапных беларускіх жартаў. Да выхаванцаў у госці прыйшла вясёлая клаунэса Баранэса з займальнай праграмай. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся паказваць фокусы, здзяйсняць практыкаванні з гімнастычнымі прадметамі. Пад дружны звонкі смех і радасны настрой усе разам запусцілі рознакаляровы салют.