У другой малодшай групе №4 прайшоў занятак пад назвай “Правіла дарожныя кожны ведаць абавязаны”. Нашы маленькія выхаванцы замацавалі важныя веды аб правілах дарожнага руху і правілах паводзін на вуліцы і праезнай частцы. У працэсе выкарыстоўваліся рухомыя і дыдактычныя гульні для лепшага запамінання правілаў бяспечных паводзін на дарозе.
Дарагія мамы і таты, вы прыклад для свайго дзіцяці, беражыце сябе і сваіх дзяцей!