Беларусь славіцца сваімі рамеснікамі, якія стагоддзямі захоўвалі і развівалі традыцыйныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі адыгрывае важную ролю ў іх выхаванні і развіцці. Дзякуючы праекту Кожная пятніца - роднае сваё, выхаванцы ў чарговы раз умацавалі свае веды ў гісторыі і традыцыях свайго народа, засвоілі звычаі. Знаёмства з беларускімі рамёствамі - гэта не толькі спосаб далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры, але і эфектыўны інструмент для ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці.