У кожнай сям’і павінен быць свой дом. Дом – гэта месца, дзе разам жывем, якому радуемся. Выхаванцы малодшай групы “Зорачка” сталі сапраўднымі архітэктарамі сямейнага шчасця! У гонар Дня сям’і прайшоў незвычайны занятак. Дзеці канструявалі хаты з паперы: пазнаёміліся з адной з тэхнік папяровага канструявання – згінаннем ліста паперы па лініях згіну шаблону і з дапамогай выхавальніка стварылі сваю першы аб’ёмны выраб з паперы.
Атрымалася сапраўдная выстава “Мой дом — мая сям’я”.