У рамках тэматычнага тыдня “Беларуская скарбонка” выхаванцы групы “Зорачка” пазнаёміліся з апавяданнем Я. Брыля “Жыў–быў вожык”. Дзеці паўтарылі асаблівасці вожыка, а менавіта: месца пражывання, чым сілкуецца, для чаго іголкі. Пасля чаго прыступілі да самага цікавага моманту – лепцы вожыкаў.
Дзеці з такім задавальненнем ляпілі сваіх вожыкаў! У канцы размясцілі свае работы на агульную выставу і з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі!