Дзень беларускага пісьменства – адна з значных падзей нашай краіны і сапраўднае свята роднага слова.
Напярэдадні свята выхаванцы групы з беларускай мовай навучання “Зорачка” пабывалі ў гасцях у Алеся і Алесі. Беларусачка Алеся распавяла дзецям пра гісторыю свята, чаму нам трэба ведаць і берагчы родную мову. Алесь пазнаёміў з першымі беларускімі ветлівымі словамі. Дзеці праслухалі пацешкі, вершы і казкі на беларускай мове. З задавальненнем гулялі з Алесяй у беларускія народныя гульні, разглядалі ілюстрацый кніг.
Для бацькоў створана маляўнічая выстава, прысвечаная беларускай літаратуры і культуры: выстава кніг беларускай літаратуры “Беларуская казка”, якая актыўна выкарыстоўваецца ў працы з дзецьмі.
Дома бацькам прапаноўвалася сумесна з дзецьмі праглядзець мультфільм на беларускай мове.